Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Украіны ў ваенных дзеяньнях загінулі 210 чалавек


На ўсходзе Украіны ў ходзе ваенных дзеяньняў загінулі 210 чалавек, у тым ліку — 14 дзяцей, паведаміў міністар аховы здароўя Алег Мусій.

Па словах чыноўніка, гэта тыя, што паступілі ў моргі. Ён таксама дадаў, што ўчора ў моргі Луганскай і Данецкай абласьцей былі дастаўлены целы 50 загінуўшых. Пры гэтым міністар не ўдакладніў, якія страты панесьлі вайскоўцы, якія — «апалчэнцы», і колькі ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

На мінулым тыдні генэральны пракурор Украіны Алег Махніцкі паведаміў, што ў ходзе апэрацыі супраць узброеных сэпаратыстаў на ўсходзе краіны загінуў 181 чалавек, у тым ліку 59 вайскоўцаў, яшчэ 293 былі параненыя.

Мэр Данецка Аляксандр Лук’янчанка зьвярнуўся да прэзыдэнта і парлямэнта Ўкраіны з просьбай пачаць перамовы з прадстаўнікамі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» пры пасярэдніцтве Расеі. Трэба спыніць гэтую братазабойчую вайну, пакуль ёсьць хоць адзін шанец яе спыніць, заявіў Лук’янчанка на прэс-канфэрэнцыі ў сераду. Ён таксама дадаў, што ўвядзеньне ваеннага становішча на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей прывядзе да катастрофы і велізарнага некантралюемага патоку ўцекачоў.
XS
SM
MD
LG