Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесін: Лукашэнка меў што прапанаваць Мілошавічу


Аляксандар Алесін
Аляксандар Алесін

Вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін пракамэнтаваў Радыё Свабода заявы Аляксандра Лукашэнкі пра магчымую вайсковую дапамогу Слабадану Мілошавічу.



Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў 9 чэрвеня ў інтэрвію сэрбскім СМІ (стэнаграма была апублікаваная 10 чэрвеня ў бялградзкай газэце «Политика»).

«Мілошавіч адмовіўся ад гэтай дапамогі, бо ня верыў у магчымасьць нападу з боку НАТО. А тое, што ў нас былі гэтыя супрацьпаветраныя комплексы С-300 і самалёты-зьнішчальнікі, гэта праўда. Увогуле, усё ўзбраеньне, якое ёсьць у нас і цяпер, засталося з савецкага часу. С-300 зьявіліся ў нас у 80-х, таму напрыканцы 90-х Лукашэнка мог весьці перамовы пра дапамогу Сэрбіі. На тэрыторыі Беларускай ваеннай акругі разьмяшчаліся дзьве брыгады С-300. Гэта супрацьпаветраныя і супрацьракетныя комплексы сярэдняй дальнасьці, баявая здольнасьць якіх яшчэ і сёньня дазваляе зьнішчаць усе магчымыя тыпы баявых самалётаў, крылатыя ракеты і нават некаторыя ракеты сярэдняй дальнасьці.

Таксама ў нас было некалькі дзясяткаў зьнішчальнікаў-перахватчыкаў „Су-27“, якія б вельмі моцна маглі дапамагчы сэрбам, калі б былі туды накіраваныя. Аднак іх палёт да Югаславіі мог бы быць магчымым толькі ў выпадку дазапраўкі іх у паветры. У першыя гады пасьля распаду СССР Украіна мела такія магчымасьці, там былі запраўшчыкі. Таму можна ўявіць варыянт палёту праз тэрыторыю Ўкраіны. Увогуле, і С-300 можна было правесьці толькі марскім шляхам праз Украіну, таму што ў нас не было такіх вялікіх транспартных самалётаў, каб даставіць гэтыя комплексы паветрам», — сказаў Аляксандр Алесін.

Лукашэнка заявіў у інтэрвію сэрбскім СМІ:

«Так, шчыра кажучы, мы са спадаром Мілошавічам разглядалі такі варыянт дапамогі. І ня толькі С-300, але і самалётамі. Мы распрацавалі і маршруты. Мы знайшлі герояў-пілётаў у Беларусі, якія б паспрабавалі непрыкметна прыляцець у Сэрбію. Гэта была вельмі рызыкоўная задача, бо гэта ваенныя самалёты, зьнішчальнікі, а не цывільныя», — сказаў Лукашэнка.

Паводле ягоных слоў, у такіх самалётаў абмежаваная дальнасьць палёту без дазапраўкі, тым больш калі на борце зброя. Ён сустрэўся зь лётчыкамі і абмаляваў усе рызыкі:

«Яны сказалі, што гатовыя ляцець і прайсьці незаўважанымі праз Украіну, бо ведалі там шляхі», — заявіў Лукашэнка.

Слабадан Мілошавіч ад дапамогі адмовіўся. А калі НАТО пачало апэрацыю, перапраўляць у Югаславію ЗРК было ўжо позна — пачалася блякада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG