Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі адрэагаваў на амэрыканскія санкцыі


Падаўжэньне прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам тэрміну дзеяньня выканаўчага загаду аб санкцыях у дачыненьні да ўладаў Беларусі яшчэ на адзін год перашкаджае разьвіцьцю беларуска-амэрыканскіх адносін.

Так пракамэнтаваў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык рашэньне Белага дома.

«Падаўжэньне прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам на адзін год тэрміну дзеяньня выканаўчага загаду ў дачыненьні да Беларусі, які быў выдадзены прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам у 2006 годзе, сьведчыць пра тое, што ў амэрыканскай палітыцы па-ранейшаму пераважаюць санкцыйная рыторыка, контрапрадуктыўныя спробы выкарыстоўваць сілавыя мэтады і нежаданьне выбудоўваць міжнародныя адносіны на нармальнай аснове», — сказана ў камэнтары, разьмешчаным на сайце МЗС Беларусі.

У 2006 годзе ЗША ўвялі візавыя і фінансавыя абмежаваньні для дзесяці чалавек: Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Лукашэнкі (памочнік прэзыдэнта), Лідзіі Ярмошынай (старшыня ЦВК), Віктара Галаванава (былы міністар юстыцыі), Віктара Шэймана (тады — памочнік прэзыдэнта па асаблівых даручэньнях), Дзьмітрыя Паўлічэнкі (тады — камандзір САХРа), Сьцяпана Сухарэнкі (тады — старшыня КДБ), Аляксандра Зімоўскага (тады — старшыня Белтэлерадыёкампаніі), Уладзіміра Навумава (тады — міністар унутраных спраў), Натальлі Пяткевіч (тады — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта). Амэрыканскім кампаніям забаронена заключаць зьдзелкі з гэтымі людзьмі.
XS
SM
MD
LG