Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Расея зноў правядуць перамовы па цане на газ


Украіна і Расея адновяць газавыя перамовы 11 чэрвеня ў Бруселі, паведамляе Эўрапейская камісія.

Папярэдні раўнд перамоваў пры пасярэдніцтве эўракамісара па энэргетыцы Гюнтэра Этэнгера, які скончыўся ў панядзелак ноччу, не даў выніку.

«Газпром» настойвае на выплаце Ўкраінай доўгу за газ, пастаўлены ў канцы 2013 года, і пагражае спыніць пастаўкі.

Тым часам Расея ў трэці раз перанесла ўвядзеньне для Ўкраіны рэжыму перадаплаты ў газавых разьліках.

Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў на сустрэчы з эўракамісарам па энэргетыцы Гюнтэрам Этэнгерам, што новай датай для ўвядзеньня такой сыстэмы зьяўляецца 16 чэрвеня. Раней Расея анансавала пераход на перадаплату 2, 9 і 10 чэрвеня.

«Расейскі бок зрабіў крок насустрач, каб працягнуць перамовы, якія ў апошні час былі інтэнсіўнымі», — сказаў кіраўнік расейскага газавага манапаліста.

«Газпром» настойвае на выплаце Ўкраінай доўгу за газ, пастаўлены ў канцы 2013 года яшчэ пры Януковічы. У кампаніі лічаць, што Кіеў завінаваціўся за гэты пэрыяд амаль паўтара мільярда даляраў. «Газпром» таксама настойвае на выплаце паўмільярда даляраў за пастаўкі ў красавіку і траўні 2014 года.

Кіеў дамагаецца зьніжэньня цаны, якую «Газпром» пасьля адхіленьня ад улады ва Ўкраіне Віктара Януковіча, падняў амаль удвая.
XS
SM
MD
LG