Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскую дапамогу ў Крыме пераважна пакралі


Білбард у Сімфэропалі

Білбард у Сімфэропалі

Большая частка гуманітарнай дапамогі, якая паступіла ў Крым з рэгіёнаў Расеі, была раскрадзеная. Пра гэта заявіў Сяргей Аксёнаў, кіраўнік урада Крыму, анэксаванага Расеяй.

Напярэдадні віцэ-прэм'ер Крыму Ларыса Апанасюк паведаміла, што ўправа расейскага МУС па Крыме распачала восем крымінальных справаў па фактах прысабечваньня гуманітарнай дапамогі.

Чыноўнікі вінавацяць у прысабечваньні гуманітарнай дапамогі мэдычныя ўстановы ў Крыме.

Паводле Апанасюк, мэдычныя ўстановы ў Белагорскім, Чарнаморскім, Савецкім, Ленінскім, Джанкойскім раёнах Крыму прысабечвалі лекі, прадукты, мабільныя дызэльныя электрастанцыі і мэдычнае абсталяваньне, у тым ліку прыборы для вымярэньня ўзроўню глюкозы ў крыві хворых на дыябэт.

Збор сродкаў на аказаньне гуманітарнай дапамогі Крыму праходзіў па ўсёй Расеі. Паступалі паведамленьні пра выпадкі прымусовага збору грошай.

Анэксія Крыму Расеяй у сакавіку гэтага году не была прызнаная сусьветнай супольнасьцю. Украіна лічыць паўвостраў сваёй тэрыторыяй, акупаванай Расеяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG