Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нуланд: Урад ЗША ня даў на Майдан ані цэнта


Вікторыя Нуланд
Вікторыя Нуланд

ЗША выдзеляць Украіне 48 мільёнаў даляраў дадатковай дапамогі для ўзмацненьня абараназдольнасьці краіны, эканамічнай стабілізацыі, энэргетычнай бясьпекі і правядзеньня канстытуцыйнай рэформы.

Аб гэтым сёньня ў Кіеве паведаміла памочніца дзяржаўнага сакратара ЗША, афіцыйная упаўнаважаная Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Вікторыя Нуланд.

Нуланд нагадала, што, пачынаючы з 1991 году, ЗША выдзелілі Ўкраіне 5 мільярдаў даляраў дапамогі. За той самы пэрыяд на падобныя мэты, дадала Нуланд, Вашынгтон выдзеліў Маскве 18 мільярдаў даляраў.

«Фінансавая падтрымка Майдану з боку амэрыканскага ўраду была роўная нулю,» – сказала Нуланд журналістам у Кіеве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG