Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім аэрапорце затрымалі ўгоншчыка самалёта


10 чэрвеня грамадзянін Грузіі 1973 году нараджэньня спрабаваў угнаць паветранае судна, якое рухалася па маршруце Кутаісі — Менск.

«Камандзіру экіпажа самалёта ад пасажыра, які знаходзіўся на борце, была накіравана запіска з пагрозай узарваць авіяляйнэр і патрабаваньнем зьмяніць курс палёту на адну з эўрапейскіх краін. У гэты час на борце самалёта знаходзіліся 32 пасажыры, у тым ліку адно дзіця, і 4 члены экіпажа. Дзякуючы прафэсійным дзеяньням пілётаў, у 6.50 указаны борт зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце „Мінск“», — паведамляе на сваім сайце КДБ Беларусі.

Прадстаўнікі контратэрарыстычнага ўпраўленьня КДБ і групы «А» падняліся на борт авіяляйнэра і ўступілі з тэрарыстам у перамовы. Урэшце ўгоншчык пагадзіўся пакінуць борт самалёта і ў 8.10 добраахвотна здаўся супрацоўнікам КДБ. У 8.15 паветранае судна пакінулі пасажыры і члены экіпажа.

КДБ распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 311 (крадзеж альбо захоп з мэтай угону паветранага судна), праводзяцца сьледчыя дзеяньні.
XS
SM
MD
LG