Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я сказаў Лукашэнку, што беларусы — нашыя браты і я зраблю ўсё, каб мы заўсёды былі братэрскімі народамі»,— пра гэта напісаў лідэр «Радыкальнай партыі», дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Алег Ляшко на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Такім чынам ён адказаў усім беларусам, якім цікава, пра што ён гутарыў з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Вярхоўнай Радзе падчас інаўгурацыі Пятра Парашэнкі.

Палітык напісаў, што «за пару тыдняў атрымаў дзесяткі такіх паведамленьняў: «Алег, дабрыдзень! Усім беларусам цікава, аб чым Вы з нашым Лукашэнкам у Радзе гутарылі?»

7 чэрвеня ў Вярхоўнай Радзе, падчас інаўгурацыі Пятра Парашэнкі, адбылася кароткая гутарка Аляксандра Лукашэнкі з эксцэнтрычным украінскім дэпутатам, экс-кандыдатам у прэзыдэнты Алегам Ляшко.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG