Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ўкраіны ствараюць калідоры для ўцекачоў з Данбаса


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў стварыць неабходныя ўмовы для насельніцтва, якая жадае выехаць з зоны артытэрарыстычнай апэрацыі.

Такое даручэньне прагучала на сустрэчы з кіраўнікамі кіраўнікамі СБУ, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны Ўкраіны і Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях.

Парашэнка запатрабаваў стварыць усе неабходныя ўмовы для мірнага насельніцтва, якое хоча выехаць з раёнаў правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі, паведамляе УНІАН са спасылкай на прэсавую службу прэзыдэнта Ўкраіны.

Таксама прэзыдэнт Украіны даручыў ураду ўзяць на сябе арганізацыю перавозкі людзей, прыняць захады па мэдыцынскім абслугоўваньні і разгарнуць сетку мабільных пунктаў для забесьпячэньня мірнага насельніцтва пітной вадой, харчаваньнем і мэдыкамэнтамі.

Мясцовыя уладам даручана разьмясьціць насельніцтва, які прыбывае з раёна антытэрарыстычнай апэрацыі.

8 чэрвеня Пятро Парашэнка на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па рэалізацыі мірнага пляна на ўсходзе Ўкраіны, які ён прадставіў 6 чэрвеня падчас візыту ў Францыю, заявіў, што агонь мае быць спынены цягам тыдня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG