Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пачала маштабныя манэўры на Балтыцы


Расея ў адказ на вучэньні НАТО пачала свае манэўры паблізу краін Эўразьвязу.

У Калінінградзкай вобласьці пачаліся вучэньні сіл Балтыйскага флёту, паветрана-дэсантных войскаў і ваенна-паветраных сіл Расеі. Яны праходзяць адначасова з міжнароднымі вучэньнямі НАТО Saber Strike і Baltops-2014, якія пачаліся раней у Эўропе.

У рамках расейскіх вучэньняў сілы флёту забясьпечаць ахову мяжы, абарону марскіх камунікацый, знойдуць і зьнішчаць падводныя лодкі і караблі ўмоўнага праціўніка.

Дэсантнікі сумесна з марской пяхотай адпрацуюць дзеяньні па абароне ўзьбярэжжа ад высадкі марскога дэсанту. Агнявую падтрымку з паветра будуць ажыцьцяўляць зьнішчальнікі-бамбавікі і верталёты.

Прадстаўнікі мінабароны Расеі адзначаюць, што колькасьць сіл і сродкаў, якія прыцягваюцца да вучэньняў у Калінінградзкай вобласьці, супастаўная з колькасьцю асабістага складу, ўзбраеньня і ваеннай тэхнікі, якія былі задзейнічаныя ў вучэньнях, якія праводзяцца краінамі НАТО.
XS
SM
MD
LG