Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія сілы антытэрарыстычнай апэрацыі зьнішчылі агнявыя кропкі прарасейскіх баевікоў у Славянску і Сямёнаўцы Данецкай вобласьці.


Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны Ўладзіслаў Селязнёў на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле яго слоў, Узброеныя сілы Ўкраіны, падразьдзяленьні МУС і Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны працягваюць сьціскаць кола вакол незаконных узброеных фармаваньняў.

«Сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі цалкам кантралююць сытуацыю ў рэгіёне, ўзводзяць новыя блёкпасты ў кропках напружаньня сытуацыі, перарываючы ўсе спробы баевікоў вырвацца з акружэньня», — напісаў Селязнёў.

Ужо больш за месяц у раёне Славянска сканцэнтраваныя значныя сілы антытэрарыстычнай апэрацыі. Яны блёкпастамі атачылі захоплены баевікамі горад.


Мінабароны Ўкраіны апублікавала відэазапіс бою, падчас якога ўкраінскія вайскоўцы адбілі днях напад сэпаратыстаў на адным з блёкпастоў ў Славянску.


Агляд падазроных машын на адным з блёк-пастоў.


Як бронекамізэлькі ратуюць жыцьцё вайскоўцаў.


Пасёлак Сямёнаўка пад Славянскам пасьля бою.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG