Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі без дасягненьня дамоўленасьцей завяршыўся чарговы раўнд расейска-ўкраінскіх газавых перамоваў з удзелам Эўразьвязу.

Пра гэта заявіў эўракамісар па энэргетыцы Гюнтэр Этынгер пасьля заканчэньня сямігадзінны дыскусіі.

Аб некаторых дэталях перамоваў паведаміў міністар энэргетыкі Украіны Юрый Продан:

«На жаль, мы не змаглі сёньня заключыць зьдзелку. Перш мы не знайшлі рашэньне аб усталяваньні цэнавага мэханізму. На жаль, мы не зрабілі ніякіх крокаў наперад, мы ўсё яшчэ знаходзімся на тым жа этапе перамоваў, на якім мы знаходзіліся 2 чэрвеня».


Эўракамісар Этынгер дадаў, што перамовы «могуць працягнуцца ў аўторак у дзевяць вечара або ў сераду ў дзевяць раніцы». Разам з тым, паводле яго слоў, Расея, Украіна і ЭЗ дамовіліся «не рабіць няправільных дзеяньняў».

Між тым, «Газпром», як паведаміў міністар энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак, працягвае настойваць, што Ўкраіна да 10 чэрвеня павінен аплаціць 1 мільярд 454 мільёны даляраў за пастаўкі газу ў лістападзе-сьнежні 2013 года, а таксама яшчэ паўмільярда за паліва, што атрымана ў красавіку-траўні.

Папярэдні раунд трохбаковых перамоў адбыўся ў Брусэлі 2 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG