Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 чэрвеня: у Нясьвіжы выйшла з друку першая кніга Сымона Буднага (1562)


Ілюстрацыя да Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя да Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

«Свабода — патрэба душы». Відэаперадача на нашым сайце з удзелам дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука і дырэктара Менскага бюро, укладальніка кніг «Лісты на Свабоду» і «Лісты пра Свабоду» Валянціна Жданко. Вядучы — Вячаслаў Ракіцкі. Пачатак трансьляцыі на сайце Радыё Свабода — а 13-й гадзіне.

У Гайнаўцы на Беласточчыне ў гарадзкім амфітэатры – Беларускі народны фэстываль «Крынічанька».

У Менску ў кінатэатры «Перамога» -- працяг фэстывалю кіно пра Першую сусьветную вайну «1914 revisited».

Менск, урачыстая цырымонія закрыцьця выставы сучаснага беларускага мастацтва «Аванта-GARTE. Ад квадрата да аб'екта» (пр-т Пераможцаў, 14). Пачатак у 16.00.

У Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску – Школа дасьледніка-пачаткоўца: рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі і зьнешнія базы зьвестак. Пачатак а 18.00 на 3-м паверсе, у памяшканьні 308.

Віцебск, «Кірмаш праектаў» – прэзэнтацыя культурніцкіх ідэяў ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», (Музычная гасьцёўня, вул. Фрунзэ, 11). Пачатак у 19.00.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1562 – з друкарні ў Нясьвіжы выйшла першая кніга беларускага асьветніка Сымона Буднага «Катэхізіс».

Наш абавязак, калі зьдзек адбываецца на нашых вачах – не маўчаць, а заклікаць не чыніць тыраніі. А дзе яна ўсё роўна працягвае заставацца, то, нагадаўшы тырану адзін раз, другі трэці – пакінуць яго і ня есьці ягонага хлеба. Бо таго, хто будзе маўчаць тырану, або спрыяць яму, несумненна пакарае Госпад Бог. Сымон Будны

1812 – у Полацку адкрытая езуіцкая акадэмія – першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі (дзейнічала да 1820 году).

1925 – пастановаю Савету народных камісараў БССР Янку Купалу прысвоілі званьне народнага паэта Беларусі ў сувязі з 20-годзьдзем ягонай творчай дзейнасьці. Купала стаў першым афіцыйна прызнаным народным паэтам.

Дум не скуеш ланцугамі. Янка Купала

1917 – у Менску выйшаў першы нумар рэдагаванай Язэпам Лёсікам газэты «Вольная Беларусь».

Беларусь, Беларусь! Агнём імя тваё мне гарыць, зь песьні ласкаю маткі нясецца, ясным сонцам у размове стаіць і грымотаю ў гнеў раздаецца. Язэп Лёсік

У гэты дзень нарадзіліся:

1883 – Язэп Гапановіч (мяст. Будслаў, цяпер Мядзельскі р-н), нацыянальны дзяяч, прадпрымальнік.

1936 – Вячаслаў Кебіч, беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год.

1953 – Тамара Пузіноўская, беларуская акторка.
ЁСЬЦЬ НАГОДА

Дзень Партугаліі. Дзяржаўнае сьвята было заснаванае ў 1580 годзе.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Запрашэньне да зьверства. 10 чэрвеня 1793 году ў Парыжы, на левым беразе Сены, у Jardin des Plantes адчыніўся зьвярынец.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG