Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Ўкраіны працэс спыненьня канфлікту, — Коваль


Міхаіл Коваль
Міхаіл Коваль

Ва ўсходніх рэгіёнах Украіны ідзе працэс спыненьня ўзброенага канфлікту, заявіў выконваючы абавязкі міністра абароны Ўкраіны Міхаіл Коваль.

Коваль паведаміў, што прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка, як вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброеных сілаў, прымае практычныя меры. Прэзыдэнтам абвешчаны курс на ўрэгуляваньне ўсіх праблем на ўсходзе Ўкраіны мірным шляхам, заявіў выконваючы абавязкі міністра абароны. Ён адзначыў, што сытуацыя ў Данбасе не пайшла па распрацаваным за мяжой сцэнары, а зброя будзе прымяняцца толькі супраць тых, хто стаў на шлях тэрору, перадае «Украінская праўда».

Між тым паводле УНІАН, кіраўніцтва самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» прыняло рашэньне закрыць аэрапорт у Луганску. Прадстаўнікі «ЛНР» паведамілі, што забароненыя прыём і адпраўка самалётаў у сувязі з актывізацыяй украінскіх войскаў у рэгіёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG