Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля манумэнта Дружбы няма адзінства


Кіраўнік Чарнігаўскай гарадзкой адміністрацыі Ўкраіны Андрэй Сакалоў заявіў мэдыям, што «ня вельмі этычна» і «не зусім шчыра» будзе сустракацца сёлета ля манумэнта Дружбы на сутыку трох дзяржаў — Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

Такія сустрэчы ладзіліся ад лета 1969 году як сымбаль еднасьці трох савецкіх рэспублік. У 1975 годзе тут узьвялі нават манумэнт: тры высока ўзьнятыя пілёны белага мармуру, ахопленыя зьнізу шырокім бронзавым абручом. Тагачасныя даведнікі пісалі, што ў гэтым адлюстроўваецца «непарушнае адзінства, баявая і працоўная садружнасьць рускага, украінскага і беларускага народаў».

На практыцы ля манумэнта сустракаліся пераважна прадстаўнікі Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласьцей. Больш высокія госьці заяжджалі, калі былі нейкія палітычныя нагоды ці кампаніі.

У навейшы час ля манумэнта працягвалі зьбіраць моладзевыя лягеры, ладзілі на Дзень моладзі прамовы і канцэрты пад назвай «Славянскае адзінства». Летась арганізатарам фэсту выступаў украінскі бок. Сёлета — арганізацыя за расейскім Бранскам, які пачаў падрыхтоўку пад патаснай назвай «Мы разам: жыві і сьпявай, славянская душа!».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG