Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны: Міліцыянтам адседзецца ня ўдасца


Усе баявыя і патрульныя падразьдзяленьні Міністэрства ўнутраных спраў возьмуць удзел у антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе краіны.

Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што лічыць гэта ня толькі неабходнасьцю, але і «праверкай на прафэсійную прыдатнасьць, сапраўдны дух і патрыятызм».

Авакаў называе ўдзел сваіх падначаленых у АТА адным з фактараў «стварэньня новай міліцыі, якой грамадзтва стане давяраць».

«Усе, хто думаў „праскочыць“ і адседзецца — рапарты на стол: звальняйцеся. Усім, хто з гонарам пройдзе выпрабаваньне, выконваючы свой абавязак — павага і пэрспэктыва», — піша міністар.

Улады Ўкраіны праводзяць антытэрарыстычную апэрацыю ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей. На гэтых тэрыторыях значную колькасьць адміністрацыйных будынкаў кантралююць сэпаратысты з груповак Данецкай і Луганскай «народных рэспублік». Украіна лічыць гэтыя арганізацыі тэрарыстычнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG