Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыюмф штучнага інтэлекту: кампутарную праграму прынялі за жывога чалавека


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
Экспэртыза Лёнданскага навуковага таварыства сьцьвярджаюць, што легендарны тэст Цьюрынга быў упершыню пройдзены машынай.

У выніку суботняга экспэрымэнту, прымеркаванага да 60-годзьдзя сьмерці Алана Цьюрынга, праграма «Юджын Гуцман» здолела пераканаць журы ў тым, што яна ўяўляе зь сябе 13-гадовага хлопчыка.

Ідэя тэсту была прапанаваная Аланам Цьюрынгам у артыкуле «Вылічальныя машыны і розум», апублікаваным у 1950 годзе ў часопісе «Mind». Цьюрынг задаўся мэтай вызначыць, ці можа машына разважаць.

Стандартная інтэрпрэтацыя тэсту гучыць наступным чынам: «Чалавек узаемадзейнічае з адным кампутарам і адным чалавекам. На падставе адказаў на пытаньні ён павінен вызначыць, з кім ён размаўляе: з чалавекам ці кампутарнай праграмай. Задача кампутарнай праграмы — увесьці чалавека ў зман, прымусіўшы зрабіць няправільны выбар».

Для таго, каб тэст Цьюрынга лічыўся пройдзеным, больш за 30% журы павінны паверыць, што перад імі жывы чалавек. У дадзеным выпадку вынік быў роўны 33%, што здарылася ўпершыню ў гісторыі.

Аўтарамі праграмы сталі Яўген Дземчанка (Ўкраіна) і Ўладзімір Весялоў (ЗША), якія паведамілі, што «гэта выбітнае дасягненьне» і выказалі надзею на тое, што гэта «спрыяе ўсплёску цікавасьці да штучнага інтэлекту».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG