Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман пра сумнае аблічча краіны бальшавікоў


Сяргей Астраўцоў

Сяргей Астраўцоў

Пятнаццаць замежных дзеячаў культуры запрасілі ў Маскву. СССР уздымае сваю пыльную заслону, хоча падзяліцца сваімі духоўнымі кляйнотамі. Сярод запрошаных — аўтар кароткага раману «Запрашэньне», масьціты францускі пісьменьнік Клод Сімон. Ён трапіў у сьпіс дзякуючы нядаўна атрыманай Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1985). І ня толькі. Ён удала прайшоў ідэалягічны адбор. Канечне, ня член кампартыі, але таксама не рэакцыянэр.
Клод Сімон трапіў у краіну, якой засталося жыць пяць гадоў. Краіна была лядашчай, нязграбнай і мала спраўнай, з дрэнным асартымэнтам прадуктовых вітрынаў. Дзеячаў замежнай культуры даставілі зь лётнішча паасобку ў чорных машынах зь фіранкамі на шыбах. Побач сядзеў перакладчык. Іх прыняў сам генэральны сакратар — чалавек, які мог разбурыць паўсьвету. Затым быў балет, традыцыйнае месца для паказу замежнікам савецкіх дасягненьняў.
Клод Сімон

Клод Сімон



Прыма-балерына вычэквала, калі закончыцца шквал захапленьня, пад ногі ёй ляцелі букеты, быццам іх шпурляла катапульта. Наступны радок у праграме — знаёмства зь ёй самой за кулісамі. Пыльная падлога сцэны, пыльная з тылу заслона. Навокал кардонныя галіны з лісьцем, каркасы, расфарбаваныя палотны. Прыма падалася аўтару старой зьнясіленай жанчынай, амаль карліцай.
Гасьцям самога генсека выдзелілі ўрадавую ложу. Пісьменьніку ўяўляецца, што некалі там сядзелі імпэратары, потым чалавек з разбойніцкімі вусамі, пазьней — зьдзяцінелыя дзяды. Пасьля сьмерці вусача яго партыйныя нашчадкі пад уплывам ці шэксьпіраўскага жаху, ці папросту прымхаў працягвалі выдаваць грошы на актораў і сам тэатар, унутраная пазалота якога паблякла.
Пісьменьнік ня мог ведаць наперад, што балерына-птушка ў ягоных радках ужо была сымбалем ненадзейнасьці краіны-імпэрыі, яе вельмі блізкага канца. Хаця ні ён і ніхто іншы не маглі ў той час нават уявіць гэта, ня кажучы — ведаць.

Яна, гэтая прыма, пачынала ў часы яго, чалавека з жалезным прозьвішчам, цяпер імітавала на сцэне параненую чайку, трыманая нябачным тросам, з дапамогай блёкаў і пасаў, імітуючы ўзмахі крыламі. Дзякуючы сваім паветраным скачкам і лунаньню яна калісьці здабыла славу і сярод замежных кіраўнікоў, якіх вадзілі на балет, і зь іхных рук атрымала крыжоў і ордэнскіх зорак, нібы які пераможны маршал. Цяпер яна стаяла перад імі, нібы пакінутая ўсімі каралева і на ўсе пятнаццаць камплімэнтаў адказвала аднолькавай мэханічнай мёртвай усьмешкай. Яна быццам была выразанай з кардону, нібы жыцьцё даўно пакінула яе.

Пісьменьнік ня мог ведаць наперад, што балерына-птушка ў ягоных радках ужо была сымбалем ненадзейнасьці краіны-імпэрыі, яе вельмі блізкага канца. Хаця ні ён і ніхто іншы не маглі ў той час нават уявіць гэта, ня кажучы — ведаць.
Клод Сімон

Клод Сімон



Але замежнікаў не зьбіраліся цэлымі днямі вадзіць па сталічных тэатрах і рэстаранах з гарэлкай ды ікрой. Іх пасадзілі ў асобны самалёт. Неўзабаве яны паплылі высока ў паветры ў бязьмежную далячынь Эўразіі. На зямлі цягнуліся чыгуначныя рэйкі, якім не было канца. На каленях ляжалі рэклямныя буклеты зь дзяўчатамі ў фальклёрных сукенках на палетках бавоўны, з мартэнаўскімі печамі і жалезабэтоннымі гмахамі тэатраў.
Навошта яны лятуць у глыб СССР?


Навошта яны лятуць у глыб СССР? Іх сустрэне на досьвітку нейкі чалавек з масіўнай галавой, які будзе па чарзе энэргічна ціснуць руку кожнаму. Іх зноў пасадзілі паасобку ў машыны, але кавалькада стаяла на бэтонцы каля самалёта з пагашанымі фарамі. Горад, цераз які пазьней ехалі машыны, пасажыру-пісьменьніку запомніўся неверагодна шырокімі вуліцамі, людзьмі, якія ўціскаліся ў перапоўненыя аўтобусы і паўсюднымі транспарантамі з заклікамі і наказамі, на якія ніхто не зьвяртаў увагі.

Трэба сказаць, што Клод Сімон выконваў работу нібы напалову пісьменьніцкую. Калі пішучы чалавек хоча выкарыстаць вельмі адметны запамінальны матэрыял не для газэты, зрабіць не журналісцкі тэкст, а нешта большае, твор літаратурны, хай на мяжы жанраў, ён павінен прыдумаць — як гэта зрабіць. Ён не называе краіны і гарадоў, апісваючы людзей, не называе ніводнага імя. Трэба яшчэ сказаць, што на той момант Клод Сімон вельмі адчуваў каштоўнасьць сваіх уражаньняў і абавязкова хацеў знайсьці ім літаратурнае ўвасабленьне. Самі ўявіце: закрытая краіна, зь якой хочуць пазнаёміць культурных дзеячаў з краінаў капіталізму. Прычым іх прымае асабіста новы генсек, адрозна ад папярэднікаў, які далёка яшчэ не пэнсіянэр, ён умее пасьміхацца і размаўляць зь людзьмі (няхай праз перакладчыка), не зазіраючы ў паперку.
Клод Сімон

Клод Сімон



«Литературная газета» ў канцы кастрычніка 1986-га паведаміла, што «Генэральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў прыняў групу відных дзеячаў культуры, удзельнікаў міжнароднай сустрэчы ў Кіргізіі, якія прыехалі ў СССР па запрашэньні Ч. Айтматава». Пераважалі, трэба сказаць, пісьменьнікі: Дж. Балдуін (ЗША), Я. Кемаль (Турцыя), А. Мілер (ЗША), Л. Атэра (Куба), П. Усьцінаў (Вялікабрытанія) і, само сабой, Клод Сімон (Францыя). Газэта паведаміла, што абстаноўка была сяброўскай, што паразмаўлялі пра лёс сьвету, цывілізацыі і культуры. Гарбачоў па традыцыі успомніў ленінскую думку «калясальнай глыбіні» і не стрымаўся, каб не расказаць уражаньні ад сустрэчы ў Рэйк’явіку з прэзыдэнтам ЗША.

У сярэдзіне кнігі аўтар раптам вяртаецца да сустрэчы з гаспадаром краіны: «ён гаварыў з уласьцівай для любога дзяржаўнага дзеяча сумесьсю прывабнасьці, цьвёрдасьці, шчырасьці і двудушнасьці». І далей: «Лысіна, строгі цёмна-сіні гарнітур і з густам падабраны гальштук надавалі яму выгляд малодшага прадстаўніка гангстэрскай сям’і, які атрымаў выхаваньне ў адным са швэйцарскіх каледжаў». Тым жа часам аўтар адзначае, што яшчэ малады круглы твар мае тонкія рысы і разумны погляд. Але госьць не забываецца, што гэты чалавек можа адным толькі словам выклікаць у сьвеце апакаліпсыс, акупаваць нейкую краіну, прызначыць або скінуць галаву нейкай дзяржавы. І што ён цярпліва і асьцярожна чакаў свайго часу, каб пачаць падымацца па лесьвіцы на самы верх. Унутры структуры ці таемнага таварыства, дзе жорсткія правілы паводзінаў і дзе трэба ўхваляць бязглуздыя ці жорсткія рашэньні.

Тут аўтар ненадоўга, але вельмі шчытна паглыбляецца ў зьмест «кароткага курсу ВКП(б)», зноў жа не называючы імёнаў і прозьвішчаў, эмацыянальна піша пра зьвярыныя парадкі: калі адзін трымае ў страху іншых, пакуль яны не схаўрусуюць і не задушаць, выкруцяць рукі і ногі, растопчуць твар ударамі абцасаў. Але часы мяняюцца і пасьля трыццаці год суцэльнага тэрору наступіла крохкая раўнавага «паміж грубай сілай і філязофскай тарабаршчынай», якую нікому больш не хацелася парушаць. Куды больш прыемна спакойна прымаць парады, пляскаць у балеце, пазіраваць фотакарэспандэнтам на трапах самалётаў. Тым больш калі ў памяці яшчэ нядаўнія хаўтуры твайго папярэдніка, якія тэлевізар паказваў ад пачатку да канца, таксама ў суседніх васальных краінах. Па вуліцах сталіцы падарожнічала труна са зьнятым векам, дзе сярод груда кветак быў друзлы твар. Нябожчыка везьлі на бязьмежную голую плошчу, дзе некалі катавалі людзей, дзе стаіць царква з купаламі, падобнымі да чалмы.
Пісьменьнік не забывае, што недзе недалёка — па другі бок высокіх гор — армія, пасланая ў мусульманскую краіну папярэднікамі цяперашняга генсека.


Вядома, што Чынгіз Айтматаў быў у той час вельмі папулярным сярод чытачоў і ў фаворы ў начальства. Ён і арганізаваў той самы «ісык-кульскі форум». Канечне, Клод Сімон не называе мерапрыемства, але цікава, што аднойчы ён не стрымаецца і назаве гаспадара сустрэчы «цэнтральнаазіяцкім Талстым», прычым двойчы, іншым разам — «Талстым, які прыбыў самалётам з Цэнтральнай Азіі».

Пісьменьнік не забывае, што недзе недалёка — па другі бок высокіх гор — армія, пасланая ў мусульманскую краіну папярэднікамі цяперашняга генсека.

На разьвітаньне зроблены праз вакно аўтобуса здымак «пасярэбранай статуі невысокага лысага чалавека з бародкай у паношаным гарнітуры». А ў сталіцы завяршэньне праграмы: праваслаўны манастыр, бліскучая крамлёўская заля, экскурсія ў маўзалей і вывучэньне сьцяны з пахаваньнямі «відных дзеячаў», «старых мяцежнікаў з высокімі прафэсарскімі лбамі, абы як завязанымі гальштукамі», на якіх заканчваецца раман. Заканчваецца мёртвымі.
Тэхніка «новага раману», адным з галоўных прадстаўнікоў якога быў Клод Сімон, была зусім не бясплённай.


Клод Сімон (1913-2005) ваяваў у Гішпаніі супраць Франка. У 1940-м трапіў у нямецкі палон, затым уцёк і змагаўся ў супраціве. А ў год вялікага тэрору — у 1937-м, як і некаторыя вядомы францускія пісьменьнікі, наведаў першы раз СССР. Яго ўразіла «ўсходне-азіяцкае», сумнае аблічча краіны бальшавікоў. У 1986-м яму здалося, што катастрафічны стан савецкага экспэрымэнту бачны няўзброеным вокам: «Краіна нібы знаходзілася ў слупняку».

Тэхніка «новага раману», адным з галоўных прадстаўнікоў якога быў Клод Сімон, была зусім не бясплённай. У «Запрашэньні» яна дапамагла аўтару паказаць нерухавасьць дзяржаўнай гаргары, унутры якой ня вельмі доўгая, але пякельная гісторыя, якая зусім не спрыяе жыцьцядзейнасьці.
  • 16x9 Image

    Сяргей Астраўцоў

    Нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Менску. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага пэн-цэнтру, выдаў сем кніг прозы і публіцыстыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG