Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З украінцаў у Віцебск маюць прыехаць Матыяс, дуэт «Патап і Наста», сьпявачка Ірына Білык.

Аляксандар Сідарэнка, генэральны дырэктар Цэнтру культуры «Віцебск» і мастацкі кіраўнік фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску», пацьвердзіў, што ўкраінскі бок, у тым ліку і Міністэрства культуры Ўкраіны, актыўна вёў перамовы пра ўдзел у фэстывалі і выканаў усе ўзятыя на сябе абавязаньні.

Пра гэта Аляксандар Сідарэнка паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі «Падрыхтоўка XXIII Міжнароднага фэстывалю „Славянскі базар у Віцебску“».

Па словах Сідарэнкі, колькасьць украінскіх артыстаў, якія возьмуць удзел у сёлетнім фэстывалі, ня зьменшылася. Сідарэнка сьцьвярджае, што ўкраінскія артысты не адмаўляліся выступаць на сцэнах «Славянскага базару», нягледзячы на тое, што ў межах фэстывалю пройдуць канцэрты расейскіх артыстаў, якія актыўна падтрымалі дзеяньні Расеі ў Крыме і ва ўсходняй Украіне.

З украінцаў у Віцебск маюць прыехаць Матыяс, дуэт «Патап і Наста», сьпявачка Ірына Білык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG