Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя перамовы на ўкраінска-расейскім газавым фронце


Газавыя перамовы прадстаўнікоў Украіны, Расеі і Эўразьвязу сёньня зноў адбудуцца ў Брусэлі.

У сталіцы Бэльгіі пройдзе чарговы этап перамоваў па газавым пытаньні паміж прадстаўнікамі Ўкраіны, Расеі і Эўрапейскага Зьвязу. Пра гэта ў нядзелю паведаміла прэсавая служба міністэрства энэргетыкі Расеі.

30 траўня Ўкраіна часткова аплаціла доўг за газ перад Расеяй. «Нафтагаз» пералічыў «Газпрому» 786 мільёнаў даляраў — гэта тая сума доўгу за люты і сакавік 2014 году, па якой бакі ня маюць рознагалосьсяў.

2 чэрвеня кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер пацьвердзіў атрыманьне гэтай сумы і пагадзіўся перанесьці тэрмін пачатку перадаплаты за газ для Ўкраіны на 9 чэрвеня, пасьля гэты тэрмін быў працягнуты яшчэ на дзень.

13 траўня «Газпром» выставіў Украіне папярэднюю цану за чэрвеньскі газ у памеры 1 мільярд 660 мільёнаў даляраў.

Расея ўвяла для Ўкраіны цану на газ каля 500 даляраў за тысячу кубамэтраў — самую высокую ў Эўропе. Украіна лічыць гэтую цану нярынкавай, палітычна матываванай і пагражае зьвярнуцца з пазовам у Стакгольмскі арбітражны суд.

Прайшло ўжо некалькі раўндаў газавых перамоваў паміж Украінай і Расеяй пры пасярэдніцтве Эўразьвязу, але выніку яны не далі.
XS
SM
MD
LG