Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Мы маем на гэтым тыдні спыніць агонь


Прэзыдэнт Пятро Парашэнка заявіў у нядзелю: «Мы маем на гэтым тыдні спыніць агонь. Для мяне кожны дзень, калі паміраюць людзі, кожны дзень, калі Ўкраіна плаціць такую высокую цану, зьяўляецца непрымальным».

Таму, сказаў ён, пачынаючы пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па рэалізацыі мірнага пляну на Ўсходзе Ўкраіны, які ён прадставіў 6 чэрвеня падчас візыту ў Францыю, «па-першае, трэба аднавіць працу дзяржаўнай мяжы Ўкраіны для таго, каб гарантаваць бясьпеку кожнага грамадзяніна Ўкраіны, які жыве на Данбасе, незалежна ад таго, якія палітычныя сымпатыі ён мае».
У часе сустрэчы кіраўнік дзяржавы адзначыў: бакі павінны працаваць над рэалізацыяй дамоўленасьцяў, якія былі дасягнуты ў Нармандыі падчас сустрэчы з канцлерам Германіі Ангелай Мэркель, прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам і прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Парашэнка прапанаваў праводзіць пасяджэньні трохбаковай кантактнай групы штодня для апрацоўкі зробленага і каардынацыі далейшых дзеяньняў для рэалізацыі пляну мірнага ўрэгуляваньня на Ўсходзе Ўкраіны, паведаміла прэс-служба прэзыдэнта.
Цяперашні старшыня Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе, міністар замежных справаў Швэйцарыі Дзідзье Буркгальтэр пацьвердзіў ў нядзелю сваю згоду накіраваць вядомага швэйцарскага дыплямата Гайдзі Тальявіні для ўдзелу ў перамовах паміж Украінай і Расеяй аб спыненьні гвалту ва Ўкраіне. Як гаворыцца ў паведамленьні АБСЭ, яна прызначаная па просьбе прэзыдэнта Ўкраіны.

Расея пасьля акупацыі і анэксіі ўкраінскага Крыму фактычна падтрымлівае ўзброеныя сэпаратысцкія рухі, якія дзейнічаюць у некаторых частках Луганскай і Данецкай абласьцей. У гэтых рухах, у прыватнасьці, бяруць удзел грамадзяне Расеі. Украіна праводзіць у гэтых рэгіёнах антытэрарыстычную апэрацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG