Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве зьдзейсьніў самазабойства генэрал спэцслужбаў у адстаўцы


У Маскве адбылося трэцяе за апошнія месяцы самагубства сярод высокапастаўленых пэнсіянэраў Узброеных сілаў Расеі. Як стала вядома ў нядзелю, адстаўны генэрал спецслужбаў Віктар Гудкоў застрэліўся з-за дэпрэсіі, якая наступіла ў сувязі зь цяжкім хранічным захворваньнем. 68-гадовы генэрал стрэліў у сябе з трафэйнай зброі, якую, як паведамляе «Інтэрфакс», атрымаў за службу ў Чачні.

У лютым пакончыў з сабой контр-адмірал у адстаўцы Вячаслаў Апанасенка. Яго сваякі паведамілі, што пэнсіянэр у сваёй апошняй запісцы прасіў нікога не вінаваціць, акрамя міністэрства аховы здароўя і ўраду. Сям’я загінулага казала, што жонка адмірала не змагла купіць яму абязбольвальны сродак з-за нібыта няправільна аформленага рэцэпту.

Раней, у сакавіку, скончыў жыцьцё самагубствам генэрал-маёр Барыс Саплін, які хварэў на рак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG