Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя адмовілася будаваць сумесна з Расеяй газаправод


Баўгарыя, у адказ на прэтэнзіі з боку Эўрапейскай камісіі, вырашыла прыпыніць працы па сумесным з Расеяй і іншымі краінамі праекту газаправоду «Паўднёвы паток». Пра гэты крок Сафіі ў нядзелю абвясьціў прэм’ер-міністар Баўгарыі Пламен Арэшарскі.

У сярэдзіне красавіка дэпутаты Эўрапарлямэнту заклікалі эўрапейскія краіны адмовіцца ад будаўніцтва газаправоду і прынялі адпаведную рэзалюцыю.

Першыя даставы газу па трубаправодзе былі заплянаваныя на канец 2015 году. Акрамя Расеі і Баўгарыі, у праекце ўдзельнічаюць, у прыватнасьці, Аўстрыя, Вугоршчына, Грэцыя, Сэрбія, Славэнія і Харватыя.
XS
SM
MD
LG