Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усё вельмі і вельмі кепска»: ФІФА пра гатоўнасьць Бразыліі да ЧС-2014


ФІФА лічыць Бразылію цалкам не гатовай да чэмпіянату сьвету па футболе, які стартуе 12 чэрвеня.

Чыноўнікі міжнароднай фэдэрацыі на ўмовах ананімнасьці ня могуць даць нават мінімальных гарантыяў бясьпекі ўдзельнікам турніру, інфармуе Estadao.

«Усё вельмі і вельмі дрэнна. Нам трэба ўсё пераасэнсаваць, каб не дапусьціць такое ў будучыні. Мы ня можам даць нават мінімальныя гарантыі бясьпекі. Некаторыя стадыёны яшчэ нават не прайшлі тэставыя выпрабаваньні пры поўных трыбунах», — распавёў прадстаўнік ФІФА.

ЧС-2014 пройдзе ў Бразыліі з 12 чэрвеня па 13 ліпеня. За некалькі дзён да пачатку турніру ў Сан-Паўлу назіраюцца вялізныя чэргі па квіткі на матчы.
Паводле Gazeta.ua
XS
SM
MD
LG