Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народнае веча ў Кіеве наказала Парашэнку ўвасобіць новую нацыянальную ідэю


Грамадзкае веча, якое пачалося ў 12:00 на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, ухваліла «наказ» новаму прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку.

«Наказ» зачытаў адзін са сьвятароў са сцэны Майдану.

У прыватнасьці ў «наказе» ад імя народа Ўкраіны Парашэнку просяць забясьпечыць перш за ўсё «духоўнасьць і мараль для ўсіх і кожнага»; забясьпечыць, каб закон быў адным для ўсіх; стварыць праўную дзяржаву на аснове агульначалавечых каштоўнасьцяў. Таксама ўдзельнікі веча спадзяюцца, што Парашэнка ўвасобіць новую нацыянальную ідэю — пераўтварэньне Ўкраіны ў краіну роўных магчымасьцяў.

Акрамя таго, Парашэнку просяць забясьпечыць магчымасьць тэрытарыяльным суполкам адклікаць чыноўнікаў любой галіны ўлады. У дакумэнце гаворыцца таксама аб неабходнасьці дэцэнтралізацыі ўлады і бюджэтаў, а таксама аб устойлівым разьвіцьці Украіны і яе эканомікі.
Павярніцеся тварам да нас. А мы будзем падтрымліваць і добра глядзець


Сярод іншых пунктаў адзначаецца аднаўленьне сапраўднай гісторыі Украіны-Русі, вывучэньне яе народам Украіны і данясеньне праўдзівай гісторыі Ўкраіны да ўсіх народаў сьвету; выхаваньне патрыётаў і абаронцаў Радзімы.
«А мы, народ Украіны, бярэм на сябе абавязальніцтва працаваць сумленна і самааддана для выкананьня гэтых задач і зробім усё магчымае, каб гэтыя задачы выканаць. Мы спадзяёмся, што наш прэзыдэнт будзе прыкладам для свайго народа і прывядзе народ і краіну да сьветлай будучыні», — гаворыцца ў «наказе».

Удзельнікі веча пажадалі Парашэнку здароўя, сіл, вытрымкі.

«Павярніцеся тварам да нас. А мы будзем падтрымліваць і добра глядзець», — дадаў сьвятар.

Таксама ўдзельнікі веча ўшанавалі загінулых на Майдане хвілінай маўчаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG