Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Фашызм зноў падымае галаву, нас пераконваюць, што гэта — права на свабоду

  • БелаПАН

Выступаючы на цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэньня мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец», Аляксандар Лукашэнка заявіў пра важнасьць «недапушчэньня рэабілітацыі нацыстаў і іх паслугачоў».

«Здавалася б, генацыд, які тварыўся, павінен навечна застацца ў памяці чалавецтва, а на вірус карычневай чумы выпрацавацца ўстойлівы імунітэт. На жаль, гэтага не адбылося, — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. — Сёньня фашызм зноў падымае галаву, некаторыя палітычныя сілы спрабуюць абяліць нацызм, выкарыстоўваюць нацысцкую атрыбутыку, сымболіку, лёзунгі. У адпаведнасьці са сваімі карысьлівымі інтарэсамі перапісваюць вынікі Другой сусьветнай вайны».
«Асобныя замежныя палітыкі пераконваюць нас, што ўсё гэта — права на свабоду, што ўсё гэта — права на свабоду меркаваньняў і праява дэмакратыі. Мы такой дэмакратыі не прымаем, — падкрэсьліў Лукашэнка. — Наш сьвяты дэвіз: „Ніхто не забыты, нішто не забыта“. Менавіта таму мы прынялі рашэньне стварыць тут, у „Трасьцянцы“, мэмарыял Памяці».

«Ніколі не павінны паўтарыцца вар’яцтвы фанатыкаў, ніколі не павінны радавацца ідэі ксэнафобіі, дамінаваньня і нацыянальнай нецярпімасьці», — заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG