Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У горадзе Сьнежнае Данецкай вобласьці сэпаратысты разьмясьцілі ЗРК і снайпэраў


Ukraine -- A Pro-Russian militant carresses a dog while guarding a check-point in the eastern Ukrainian city of Slavyansk on June 6, 2014.
Ukraine -- A Pro-Russian militant carresses a dog while guarding a check-point in the eastern Ukrainian city of Slavyansk on June 6, 2014.
У горадзе Сьнежнае Данецкай вобласьці сэпаратысты рыхтуюць новы апорны пункт. Камандзір спэцыяльнага батальёну «Азоў» Яраслаў Ганчар напісаў у Facebook, што ўжо другі дзень у горадзе вядуцца інтэнсіўныя фартыфікацыйныя працы, на дахах будынкаў знаходзіцца пускавы зэнітна-ракетны комплекс, там жа разьмясьціліся снайпэры.
«Ля блёкпосту капаюць акопы. Вакол горада ўсталявалі кулямёты», - гаворыцца ў паведамленьні.

Ганчар адзначыў, што ўначы калёна з чатырох Камазаў, перасекшы ўкраінскую мяжу, езьдзіла ў расейскі пасёлак Новая Надзея, дзе машыны ўзялі на борт каля ста чалавек. «Па папярэдняй інфармацыі, гэта кадравыя расейскія вайскоўцы. Іх задача — дывэрсійная праца», — напісаў ён.

Раней у той жа дзень народны дэпутат Алег Ляшко напісаў у Facebook, што сэпаратысты разьмясьцілі ў Сьнежным агнявыя пазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG