Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І Лукашэнка ўстаў, калі Парашэнка гаварыў пра акупацыю Крыму


У сваёй прамове падчас інаўгурацыі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Крым быў, ёсьць і будзе ўкраінскім.

«Расея акупавала Крым, які быў, ёсьць і будзе ўкраінскім. Учора падчас сустрэчы ў Нармандыі я менавіта так і сказаў прэзыдэнту Пуціну — Крым ёсьць украінскім. І кропка», — заявіў Парашэнка.

Падчас гэтых словаў прысутныя ў залі пачалі пляскаць у далоні й усе ўсталі ў знак падтрымкі. Таксама ўстаў і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Міністар сацыяльнай палітыкі Ўкраіны Людміла Дзянісава апавяла тэлеканалу «Дождь»:

«Мы верым, ведаем і можам вярнуць Крым у склад Украіны. Тое, што сказаў прэзыдэнт Парашэнка, было ўспрынята аплядысмэнтамі і ўставаньнем усіх прысутных на інаўгурацыі, як дэпутатаў, як сяброў ураду, так і ўсіх гасьцей, у тым ліку трынаццаці прэзыдэнтаў, сярод якіх быў Лукашэнка. Усе дэлегацыі ўспрынялі гэта стоячы і аплядавалі».
XS
SM
MD
LG