Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка сустрэўся з віцэ-прэзыдэнтам ЗША


Пётр Парашэнка

Пётр Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам падзякаваў за падтрымку і заявіў, што Ўкраіна «ідзе шляхам дэмакратыі і эўраінтэграцыі». Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце кіраўніка дзяржавы.

«Мы атрымаем новую краіну, якая будзе свабоднай, дэмакратычнай і эўрапейскай», - адзначыў Парашэнка на сустрэчы з Байдэнам.

Прэзыдэнт таксама заявіў, што Украіна будзе надзейным партнэрам на міжнароднай арэне. «Мы рашучыя ў тым, каб пачаць нашу працу спачатку ў пабудове мірнай і квітнеючай краіны», — цытуе Парашэнку яго прэс-служба.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША ў сваю чаргу адзначыў, што падтрымлівае ініцыятывы, выкладзеныя ў інаўгурацыйнай прамове прэзыдэнта Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG