Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Кэры: Расея павінна пераканаць сэпаратыстаў скласьці зброю


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што спадзяецца на заканчэньне ўкраінскага крызісу, што дазволіла б Вашынгтону ня ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі.

Кэры выступіў перад журналістамі, знаходзячыся на адпачынку на паўночным захадзе Францыі. Ён сказаў, што існуе верагоднасьць ўсталяваньня рэжыму «спыненьня агню», а таксама верагоднасьць таго, што Расеі ўдасца пераканаць сэпаратыстаў скласьці зброю і пакінуць акупаваныя імі будынкі.

Кэры выступіў у той жа дзень, калі ў Кіеве праходзіла інаўгурацыя новага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

Заходнія дзяржавы раней папярэдзілі, што новыя санкцыі могуць ахапіць цэлыя галіны расейскай эканомікі, калі Расея не прадэманструе канструктыўнага падыходу да пошуку выхаду з украінскага крызісу.
XS
SM
MD
LG