Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: баевікоў, якія ваююць супраць Украіны, трэба зьнішчаць


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка лічыць, што баевікоў, якія ваююць супраць Украіны, «трэба зьнішчаць».

Пра гэта ён заявіў 7 чэрвеня ў Кіеве ў адказ на пытаньне журналістаў, што варта рабіць з наймітамі, якія прыбываюць з Расеі.

«Баевікоў, якія ваююць супраць Украіны, трэба зьнішчаць, але спачатку разабрацца, хто зь іх баевікі», — заявіў Лукашэнка, які браў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Пятра Парашэнкі на пасаду прэзыдэнта, перадае ВВС.

Таксама Аляксандар Лукашэнка заявіў, што сустрэнецца з новаабраным прэзыдэнтам Украіны.
XS
SM
MD
LG