Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦРУ афіцыйна далучылася да Twitter і Facebook


дырэктар ЦРУ Джон Брэнан

дырэктар ЦРУ Джон Брэнан

Цэнтральнае ўпраўленьне выведкі ЗША афіцыйна далучылася да Твітэру і Фэйсбуку. Аб гэтым абвешчана ў пятніцу ў Вашынгтоне.

З выхадам на новыя інтэрнэт-плятформы (Facebook і Twitter), ЦРУ зможа больш непасрэдна ўзаемадзейнічаць з грамадзкасьцю і прадастаўляць інфармацыю аб ролі і місіі ЦРУ, гісторыі і іншых падзеях, сказаў дырэктар ЦРУ Джон Брэнан ў сваёй заяве з нагоды гэтага новаўвядзеньня.

Такім чынам агенцтва спрабуе непасрэдна працаваць з насельніцтвам. Аднак яго першае паведамленьне ў Twitter, разасланае ўвечары ў пятніцу, не паказвала на тое, што публіку чакаюць вялікія адкрыцьці. У ім проста гаварылася: «Мы ня можам ні пацьвердзіць, ні абвергнуць, што гэта наш першы твіт». Адсутнасьць зьместу не астудзіла цікавасьць да яго: менш чым за 90 хвілін на акаўнце ЦРУ зьявілася 84 тысячы пасьлядоўнікаў.

Сярод таго, што разьмяшчае ЦРУ ў інтэрнэце, артэфакты з закрытага музэя ЦРУ і навіны World Factbook — зборніка-энцыкляпэдыі аб сусьветных лідэрах, мапах і падобнай інфармацыі.

Сучасныя крытыкі лічаць, што адміністрацыя Абамы зьяўляецца больш скрытнай, чым папярэднія адміністрацыі. Яна зжыла практыку нармальнага ўзаемадзеяньня паміж журналістамі і прадстаўнікамі выведкі. У апошняй дырэктыве дырэктар нацыянальнай выведкі Джэймс Клапэр забараніў сваім падначаленым выступаць перад журналістамі без дазволу, нават пра несакрэтную інфармацыю.

Старонкай ЦРУ ў Facebook зьяўляецца www.facebook.com/central.intelligence. agency. Яго Twitter «handle» @CIA.
XS
SM
MD
LG