Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі за хабар рэктара Інбелкульту


Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да рэктара дзяржаўнага Інстытуту культуры Беларусі (Інбелкульт).

Кіраўнік гэтай установы падазраецца ў атрыманьні хабару ў памеры 2000 даляраў ЗША «за спрыяльнае рашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю», паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту.

Супрацоўнікі Ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкаму затрымалі падазраванага ў момант атрыманьня хабару. Цяпер зь ім працуюць сьледчыя.

Паводле сайту навучальнай установы, рэктарам з 18 верасьня 2013 году зьяўляецца Канстанцін Рамішэўскі.
XS
SM
MD
LG