Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: «Крым ёсьць і будзе ўкраінскім»


Ukraine -- Petro Poroshenko becomes President of Ukraine, 7Jun2014
Ukraine -- Petro Poroshenko becomes President of Ukraine, 7Jun2014
Крым ёсьць і будзе ўкраінскім. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка у сваёй прамове пасьля прысягі.

«Расея акупавала Крым, які ёсьць, быў і будзе ўкраінскім. Учора я пра гэта цьвёрда заявіў расейскаму кіраўніцтву ў Нармандыі», — адзначыў Парашэнка.

На цырымоніі інаўгурацыі новага прэзыдэнта прысутнічалі дэлегацыі зь дзясяткаў краін сьвету. Таксама прысутнічалі тры былыя прэзыдэнты — Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка.

Пятро Парашэнка перамог у першым туры на датэрміновых выбарах прэзыдэнта, якія адбыліся 25 траўня, атрымаўшы 54,7% галасоў выбарнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG