Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятро Парашэнка прыняў прысягу прэзыдэнта Ўкраіны. Да прысягі Парашэнку прывёў старшыня Канстытуцыйнага суду Юрый Баулін.

На цырымоніі інаўгурацыі новага прэзыдэнта прысутнічалі дэлегацыі зь дзясяткаў краін сьвету. Таксама прысутнічалі тры былыя прэзыдэнты — Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка.

Пятро Парашэнка перамог у першым туры на датэрміновых выбарах прэзыдэнта, якія адбыліся 25 траўня, атрымаўшы 54,7% галасоў выбарнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG