Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка дамовіўся з Пуціным пра візыт прадстаўніка для перамоваў


Уладзімер Пуцін, Ангела Мэркель, Пятро Парашэнка
Уладзімер Пуцін, Ангела Мэркель, Пятро Парашэнка

Пётар Парашэнка заявіў, што дамовіўся з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным пра візыт у Кіеў прадстаўніка Расеі для перамоў па мірным урэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта абраны прэзыдэнтам Украіны Парашэнка паведаміў журналістам па выніках свайго візыту ў Францыю, дзе сустракаўся з Пуціным.

Паводле Парашэнкі, перамовы пачнуцца 8 чэрвеня. Ён назваў вельмі сымбалічным тое, што яго першая сустрэча з Пуціным адбылася падчас сьвяткаваньня сымбаля адзінства ўсёй Эўропы ў барацьбе за мір. Ён адзначыў, што гэтая сустрэча была арганізавана прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам, канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель пры садзейнічаньні прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

Кароткая сустрэча праходзіла ў чатырохбаковым фармаце: Францыя, Германія, Расея і Ўкраіна. Бакі, паводле Парашэнкі, дамовіліся па трох пазыцыях.

«Мы абмеркавалі першыя крокі па ўрэгуляваньні сытуацыі і плян, які быў прапанаваны мной, прэзыдэнтам Украіны, у якім прадугледжаныя крокі, якія павінны быць зроблены з боку Расейскай Фэдэрацыі, якія павінны быць зроблены з боку Ўкраіны», — сказаў Парашэнка.

«Папярэдне мы бачым, што можам мець добрыя шанцы на рэалізацыю», — дадаў ён.

Таксама Парашэнка заўважыў, што атмасфэра ў час перамоваў была вельмі напружанай, але, нягледзячы на гэта, зьяўляецца добрым фактам тое, што дыялёг пачаўся.

Акрамя таго, Парашэнка паведаміў пра дамоўленасьць, што неўзабаве павінна прагучаць заява РФ аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне.

Астатнія дамоўленасьці па рашэньні бакоў пакуль не паведамляюцца.

«Усе пытаньні былі няпростымі, у тым ліку няпростай была рэакцыя на пастаўленае мной пытаньне пра вяртаньне Крыму», — цытуе УНІАН Парашэнку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG