Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы павераны Ітан Голдрыч завяршае працу ў Беларусі


Ітан Голдрыч
Ітан Голдрыч

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч пакіне Беларусь у канцы чэрвеня ў сувязі з завяршэньнем сваёй працы ў Менску.

Імя новага кіраўніка амэрыканскай дыпмісіі пакуль не называецца, паведамляе БелаПАН.

Ітан Голдрыч быў прызначаны часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі летам 2012 году. Да прызначэньня ў Менск ён займаў пасаду дырэктара ўпраўленьня па справах Каўказу і рэгіянальных канфліктаў бюро эўрапейскіх і эўразійскіх спраў у Дзярждэпартамэнце.

Пасада амбасадара ЗША ў Беларусі застаецца вакантнай з сакавіка 2008 году, пасьля дыпляматычнага канфлікту паміж Менскам і Вашынгтонам. Падставай для канфлікту сталі санкцыі ЗША адносна канцэрну «Белнафтахім», уведзеныя з-за парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Пасьля гэтага амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтону для кансультацыяў, а Менск на патрабаваньне беларускага боку пакінула пасол Карэн Ст’юарт. Колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску на патрабаваньне беларускага боку была скарочана з 35 да пяці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG