Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі былога зяця Назарбаева. Вінавацяць у забойствах


Рахат Аліеў

Рахат Аліеў

У Аўстрыі арыштавалі Рахата Аліева, былога зяця прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. Аліева ў Казахстане вінавацяць у выкраданьні і забойстве двух банкіраў у 2007 годзе.

Аліеў быў амбасадарам Казахстану ў Аўстрыі, калі супраць яго былі вылучаныя абвінавачваньні. На той час ён пачаў крытыкаваць свайго цесьця, Назарбаева.

Аўстрыйская паліцыя пачала сваё расьсьледаваньне гэтай справы ў 2011 годзе.

Аўстрыя двойчы адмаўлялася выдаць Аліева ў Казахстан, тлумачачы гэта засьцярогай, што там ён ня можа разьлічваць на справядлівы суд.
XS
SM
MD
LG