Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан пераводзіць ўсю афіцыйную электронную пошту на ўласны сэрвіс


Урад Узбэкістану пачаў перавод усёй афіцыйнай электроннай пошты на ўласную паштовую сыстэму umail.uz.

Крыніца ва ўзбэцкім урадзе паведаміла Радыё Свабода, што на нарадзе 4 чэрвеня было вырашана паскорыць гэты пераход.

Усе дзяржаўныя ўстановы абавязаныя адкрыць рахункі ў гэтай службе і выкарыстоўваць толькі яе для ўсёй афіцыйнай электроннай перапіскі.

Сэрвіс umail.uz быў адчынены ў красавіку 2013 году, але пакуль што на ім зарэгістравана толькі 55 тысяч рахункаў.

Міністэрства адукацыі Ўзбэкістану паведаміла, што ўсе навучальныя ўстановы павінны перайсьці на umail.uz да 15 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG