Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Дэсант у Нармандыі захапіў «пляцдарм» для дэмакратыі і свабоды


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, які сёньня ўзяў удзел у адзначэньні 70-годзьдзя дэсанту альянцкіх войскаў у Францыі, сказаў, што высадка 150 тысяч альянтаў на пляжах Нармандыі паўплывала ня толькі на вынік Другой сусьветнай вайны, але і на хаду чалавечай гісторыі.

Выступаючы на могілках, дзе пахаваныя каля 10 тысяч амэрыканскіх салдатаў, якія загінулі ў Нармандыі 6 чэрвеня 1944 году, Абама адзначыў, што альянцкі дэсант у той дзень захапіў «пляцдарм» для дэмакратыі і свабоды ў Эўропе і ўсім сьвеце.

«Гэта быў пляцдарм дэмакратыі. І наша перамога ў гэтай вайне вырашыла ня проста долю стагодзьдзя, але і стварыла ўмовы бясьпекі і дабрабыту для ўсіх нашчадкаў. Мы працавалі, каб ператварыць старых праціўнікаў ў новых саюзьнікаў. Мы пабудавалі новы дабрабыт. Мы яшчэ раз дапамаглі людзям на гэтым кантынэнце ў іх доўгай барацьбе, пакуль нарэшце не разбурылася сьцяна і ня ўпала жалезная заслона. І свабода пашырылася з Заходняй Эўропы на ўсход, з Паўднёвай Амэрыкі у паўднёва-ўсходнюю Азію. Апошнія 70 год былі гадамі пашырэньня свабоды. Народы, якія некалі ведалі толькі аковы страху, пачалі смакаваць дабрадзейства свабоды» — сказаў Абама на могілках Калевіль-сюр-Мэр у Нармандыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG