Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінска-расейская мяжа пасьля бою


Украінскія памежнікі паказалі падбітыя падчас бою на памежным пераходзе Марынаўка БТР і КамАЗы расейскіх ваеўнікоў, якія хацелі прарвацца ва Ўкраіну.

Як паведамляе ўкраінскі дзяржаўны памежны камітэт, 5 чэрвеня на мяжы Ўкраіны з Расейскай Фэдэрацыяй у раёне пункту пропуску Марынаўка Данецкай вобласьці памежнікі вялі жорсткі бой з тэрарыстамі.

З боку Расеі памежнае падразьдзяленьне штурмавала група баевікоў на 1 бронетранспарцёры, 4 КамАЗах з усталяванымі на іх буйнакалібэрнымі кулямётамі і 4 мікрааўтобусах.

Авіяцыя Ўзброеных сіл Украіны двойчы нанесла агнявы ўдар па нападніках. Пазьней памежнікаў падтрымаў зводны атрад Дзяржаўнай памежнай службы Ўзброеных сіл Украіны.

У баі пад Марынаўкай зьнішчаны адзін аўтамабіль «Урал», два КамАЗы і 1 БТР тэрарыстаў. 5 памежнікаў атрымалі раненьні. Ёсьць інфармацыя пра страты зь ліку нападнікаў.

Некалькі тэрарыстаў, якія атакавалі ўкраінскі пункт пропуску з боку Расейскай Фэдэрацыі, пасьля авіяцыйных атак і ўзмацненьня памежнікаў уцяклі ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG