Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія самалёты з Бабруйску паляцелі дадому


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Бабруйск пакінулі ваенныя самалёты нашай усходняй суседкі.

Абноўлена: Мінабароны зьняпраўдзіла інфармацыю пра адлёт расейскіх зьнішчальнікаў

Шэсьць зьнішчальнікаў і тры транспартныя самалёты знаходзіліся ў 83-м асобным інжынэрна-аэрадромным палку. Перад іх адлётам адбылася цырымонія разьвітаньня з расейскімі вайскоўцамі, паведамляе «Бобруйский курьер».

Расейскія самалёты прыляцелі ў Бабруйск у сакавіку 2014 году. Агучаная мэта іх прылёту — паветраная выведка і абарона Саюзнай дзяржавы ў сувязі з адзначанай выведнай актыўнасьцю краін НАТО, якая, на думку вайсковых экспэртаў, сталася адказам на расейскую агрэсію ў Крыме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG