Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя лідэры зьбіраюцца ў Нармандыі ў надзеі на прарыў ва Ўкраіне


Высадка саюзнікаў у Нармандыі, архіўнае фота

Высадка саюзнікаў у Нармандыі, архіўнае фота

Сусьветныя лідэры і вэтэраны ў пятніцу зьбяруцца на берагах Нармандыі, каб адзначыць 70-ю гадавіну высадкі саюзьнікаў, якая спрыяла карэннаму павароту ў Другой сусьветнай вайне.

Францыя, якая выступае арганізатарам юбілейных мерапрыемстваў, спадзяецца, што ўрачыстасьці будуць спрыяць пацяпленьню ва ўкраінскім крызысе, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Акрамя прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда ва ўрачыстасьцях возьмуць удзел 17 лідэраў, уключаючы прэзыдэнта ЗША Барака Абаму, каралева Вялікабрытаніі, прэм’ер-міністраў Вялікабрытаніі і Канады Дэвіда Кэмэрана і Стывена Харпэра, канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркэль і прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

І хоць галоўнай тэмай сустрэчы стануць успаміны пра той чэрвеньскі дзень 1944 году, падчас прыватных сустрэч лідэры дзяржаў будуць абмяркоўваць сытуацыю ва Ўкраіне, якая стала самым сур’ёзным выклікам бясьпекі ў Эўропе з часоў «халоднай вайны».

Расейская анэксія Крыму ў сакавіку і цяперашняе супрацьстаяньне паміж украінскім войскам і прарасейскімі сэпаратыстамі ва ўсходняй Украіне вывелі адносіны Расеі з ЗША і Эўрапейскім Зьвязам на самы нізкі ўзровень з часоў «халоднай вайны».

Паводле словаў францускіх дыпляматаў, Алянд хоча, каб Пуцін прынамсі паціснуў руку абранаму прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнка ў кулюарах юбілейных урачыстасьцяў, што можа стаць першым крокам у справе зьніжэньня напружанасьці.
Існуе варыянт, пры якім Расея можа наўпрост узаемадзейнічаць з прэзыдэнтам Парашэнкам. Пуцін павінен выбраць яго
Між тым прэзыдэнт Алянд вымушаны быў арганізоўваць дзьве асобныя вячэры, таму што амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама адмовіўся ад сустрэчы з кіраўніком Расеі, якога ён напярэдадні назваў агрэсарам.

У чацьвер Абама паведаміў журналістам, што Расея сутыкнецца з новымі санкцыямі, калі не прызнае новы ўрад Украіны і не паспрабуе спыніць сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны:

«Існуе варыянт, пры якім Расея можа наўпрост узаемадзейнічаць з прэзыдэнтам Парашэнкам. Пуцін павінен выбраць яго, — сказаў Абама. — Калі ён гэтага ня зробіць, калі будзе працягваць падрыў сувэрэнітэту Ўкраіны, то ў нас ня будзе іншага выбару, акрамя як зрабіць захады ў адказ».
XS
SM
MD
LG