Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гатовы супрацоўнічаць з Парашэнкам


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 5 чэрвеня са сьпікерам Савета Фэдэрацыі Расеі Валянцінай Мацьвіенка і кіраўнікамі расейскіх рэгіёнаў заявіў пра сваю гатоўнасьць супрацоўнічаць з новым прэзыдэнтам Украіны.

Лукашэнка зазначыў, што да міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Расеі і Беларусі неабходна падключаць Казахстана і Ўкраіны.

«Ва Ўкраіне абраны новы прэзыдэнт. Я думаю, мы будзем супрацоўнічаць з новым прэзыдэнтам, з новай уладай, таму што там жыве наш народ, там жа такія, як мы, людзі, добрыя, працавітыя, але вось патрапілі ў такую сытуацыю. Вядома, мы можам адмахнуцца ад іх, але людзі яшчэ больш пацерпяць», — цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.

Разам з тым Лукашэнка закрануў тэму санкцыяў Захаду ў дачыненьні да Расеі: «Ніякія санкцыі ў гэтым сьвеце не змогуць задушыць Расею. Гэта глупства поўнае. Нам патрэбны дадатковы цэнтар цяжару, цэнтар апоры ў сьвеце, каб нарэшце мы маглі аднавіць шматпалярны сьвет».

Інаўгурацыя новага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі адбудзецца ў суботу. На яе запрошаны і Аляксандар Лукашэнка, аднак той яшчэ не пацьвердзіў свайго ўдзелу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG