Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд асобна сустрэўся з Абамам і Пуціным


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд ў чацьвер правёў дзьве асобныя сустрэчы з лідэрамі ЗША і Расеі.

На абедзе з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Баракам Абамам цэнтральнай тэмай абмеркаваньня быў крызыс ва Ўкраіне. Абама выказаў занепакоенасьць францускімі плянамі прадаць Расеі верталётаносцы «Містраль». Прэзыдэнт ЗША назваў гэта «незаслужанай узнагародай Расеі за яе паводзіны ва Ўкраіне».

Паўтары гадзіны працягвалася сустрэча Франсуа Алянда з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. І на гэтых перамовах у цэнтры ўвагі была ўкраінская тэма. Пасьля завяршэньня дыялёгу бакі не зрабілі ніякіх заяваў.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд 6 чэрвеня ў Нармандыі прымае сусьветных лідэраў на ўрачыстасьцях з нагоды 70-годзьдзя адкрыцьця другога фронту. Сусьветныя лідэры спадзяюцца падчас гэтых мерапрыемстваў пераканаць Пуціна паспрыяць дээскаляцыі крызысу ва Ўкраіне.

На ўрачыстасьці запрошаны новаабраны прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка. Зь Беларусі на сьвяткаваньне не запрошаны ніхто.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG