Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэтэраны Нармандыі зьбяруцца на юбілей апошні раз


Цырымонія адзначэньня 70-годзьдзя высадкі саюзьніцкіх войскаў у Нармандыі на францускім узьбярэжжы сёлета ня будзе адрозьнівацца ад папярэдніх юбілейных урачыстасьцяў, – піша часопіс «Time».

І ўсё ж адно вельмі істотнае адрозьненьне будзе – 6 чэрвеня 2014 году станецца апошнім днём, калі вэтэраны бітвы будуць там у адносна значным ліку.
На заходнія меркі апэрацыя была грандыёзнай.


На працягу некалькіх дзён яны прыбывалі туды, кульгаючы з кавенькамі або рухаючыся на інвалідных вазках, іх рукі трасуцца, калі яны ўскладаюць кветкі да магілаў сваіх былых таварышаў. Апранутыя ва уніформу часоў Другой сусьветнай вайны яны выразна ўсьведамляюць, што пераважна гэта – іх апошні візыт.

На заходнія меркі апэрацыя была грандыёзнай. Сілы ўварваньня ў акупаваную нацыстамі Францыю налічвалі 54 тысячы караблёў і 300 тысяч салдат. Падчас бітвы за Нармандыю загінулі 100 тысяч салдат саюзьнікаў, 23 тысячы нямецкіх салдат і 20 тысяч мірных жыхароў гэтага францускага рэгіёну.
Сілы ўварваньня ў акупаваную нацыстамі Францыю налічвалі 54 тысячы караблёў і 300 тысяч салдат.


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыездам у Нармандыю завяршае сёньня сваё эўрапейскае турнэ, падчас якога ён наведаў Польшчу, Бэльгію і Францыю. Сёлетняе сьвяткаваньне будзе азмрочана процістаяньнем вакол Украіны і напружанасьцю, якая існуе паміж заходнімі лідэрамі і прэзыдэнтам Расеі. Абама з Пуціным сустракацца ня будзе. Амэрыканскі прэзыдэнт наведае амэрыканскія могілкі ў невялікай вёсачцы Colleville-sur-Mer, дзе пахаваныя 9387 маладых амэрыканцаў, большасьць зь якіх былі ў чэрвені 1944 году зусім падлеткамі і ня мелі амаль ніякага баявога вопыту.
Перад самай вайной у 1938 годзе габрэй паводле паходжаньня Бэрнард Даргалс эміграваў у ЗША, стаў грамадзянінам гэтай краіны і ў чэрвені 1944 году прызямліўся з парашутам у Нармандыі ў якасьці сяржанта амэрыканскай арміі.


Вэтэраны “D-Day” (так у ЗША называюць дзень высадкі) асьцерагаюцца, што маладое пакаленьне можа забыцца пра вайну і тыя жахі, якія яна прынесла чалавецтву. Прычым баяцца ня гледзячы на тое, што вайна застаецца ў полі ўвагі кінематаграфістаў і літаратараў. Адзін з вэтэранаў, 94-гадовы Бэрнард Даргалс кажа, што адна з прычын, чаму яго так часта просяць расказаць пра вайну: ён бачыў яе сваімі вачыма, а не на экране.

Перад самай вайной у 1938 годзе габрэй паводле паходжаньня Бэрнард Даргалс эміграваў у ЗША, стаў грамадзянінам гэтай краіны і ў чэрвені 1944 году прызямліўся з парашутам у Нармандыі ў якасьці сяржанта амэрыканскай арміі. Ён выжыў, знайшоў жывой сваю маці, якая хавалася ад дэпартацыі, і пазьней вярнуўся ў Парыж. Там ён жыве і цяпер. Ён кажа, што ня гледзечы на гераічныя раманы і фільмы, ён не адчуваў тады сябе героем. Амэрыканскія салдаты зусім ня мелі баявога вопыту, і тады, кажа Бэрнард Даргалс, яму было вельмі страшна.

Тым ня менш, на думку брытанскага гісторыка Энтані Бівора, Другая Сусьветная вайна дагэтуль мае такі вялікі ўплыў на нашыя ўяўленьні менавіта таму, што ўдзел у ёй у тыя часы стаў маральным выбарам для салдат антыгітлераўскай кааліцыі. І гэта, на думку гісторыка, самы важны ўрок для маладога пакаленьня сёньня.
XS
SM
MD
LG