Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 чэрвеня: прэзэнтацыя кнігі «Хроніка палітычных рэпрэсіяў. 1918-2008»


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Ва Ўправе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) а 18-й гадзіне – прэзэнтацыя кнігі Андрэя Аляхновіча і Сяргея Дубаўца «Хроніка палітычных рэпрэсіяў. 1918-2008. Крупскі рэгіён. Малое Палесьсе. Друцка-Бярэзінскі край».

Менск. У кнігарні «Галіяфы» (Валгаградзкая, 6) а 19-й гадзіне – прэзэнтацыя кнігі Анатоля Кудласевіча «Пераход».

Менск. У крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасьці, д. 58, корп. 6) пройдзе выпускная вечарына Школы маладога пісьменьніка пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў «Казкі твайго гораду». Пачатак а 18.30.

Менск. У краме Oz.by адбудзецца брыфінг зь лідэркай расейскага гурту «Начныя снайпэры» Дыянай Арбенінай. Пачатак а 12.30.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1757 ― у Віцебску згарэў Ніжні замак, які больш не аднаўляўся.

1867 ― тэрарыст Беразоўскі зрабіў замах на расейскага цара Аляксандра II.

1944 ― падчас Другой сусьветнай вайны войскі Вялікабрытаніі і ЗША высадзіліся ў Францыі, адкрыты Другі фронт.

У гэты дзень нарадзіліся:

1530 – польскі паэт эпохі Адраджэньня Ян Каханоўскі.

1762 – архітэктар Вісарыён Паўлаў. Маючы ўсяго 23 гады, Паўлаў быў прызначаны на пасаду Магілёўскага губэрнскага архітэктара. З маладым імпэтам ён узяўся за перапляніроўку і перабудову гарадоў усходняй Беларусі. Такім чынам абнаўляліся Талачын, Рагачоў, Клімавічы, Крычаў... Самы вядомы твор Паўлава – палац губэрнатара ў Віцебску, што захаваўся да нашых дзён. Іншы ягоны будынак – вялізны Іосіфаўскі сабор у Магілёве – быў зруйнаваны за савецкім часам.

1799 — Аляксандар Пушкін, паэт і пісьменьнік, які ў адказ на паўстаньне 1831 году ў Польшчы, Літве і Беларусі напісаў верш «Клеветникам России»:

«О чём шумите вы, народные витии?
Зачем анафемой грозите вы России?
Что возмутило вас? волнения Литвы?
Оставьте: это спор славян между собою,
Домашний, старый спор, уж взвешенный судьбою,
Вопрос, которого не разрешите вы...»


1841 — Эліза Ажэшка, пісьменьніца.

1875 — Томас Ман, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1905 – у вёсцы Пуцілкавічы на Ўшаччыне нарадзіўся Пятрусь Броўка, народны паэт Беларусі. Акадэмік, галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя», старшыня Саюзу пісьменьнікаў. Ён быў настолькі папулярны ў народзе, што і народ складаў пра яго вершы. Броўка напісаў словы адной з самых прыгожых песьняў ансамблю «Песьняры» – «Александрына»:

Мне не забыцца песьні той даўняе вясны:
— На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...

Хадзілі мы, сьпявалі, і з песьняй ты цьвіла.
Александрына, помніш, якою ты была?


1950 — Аляксей Дудараў, драматург.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Казка пра рыбакоў і мойраў. 6 чэрвеня 1896 Самуэльсэн і Гарба выпраўляюцца зь Нью-Ёрку ў Эўропу на чаўне.
XS
SM
MD
LG