Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка FEMEN зьнявечыла васковую фігуру Пуціна


Акцыя FEMEN ў Музэі васковых фігур у Парыжы

Акцыя FEMEN ў Музэі васковых фігур у Парыжы

У Парыжы актывістка ўкраінскага руху FEMEN зладзіла акцыю супраць расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна - яна зьнявечыла яго васковую фігуру.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, увайшоўшы ў музэй, актывістка падышла да фігураў некалькіх сусьветных лідэраў, зьняла з сябе блузку і стала наносіць васковаму расейскаму прэзыдэнту ўдары драўляным калком.

На аголеных грудзях дзяўчыны быў надпіс:«Kill Putin» («Забіць Пуціна» ). Пры гэтым актывістка FEMEN выкрыквала: «Пуцін — дыктатар», - паведаміў фотарэпартэр агенцтва Франс Прэс. На месца падзей хутка прыбыла паліцыя і нэўтралізавала нападніцу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG