Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрыманыя ўсе 8 падлеткаў, якія зьбеглі з спэцвучэльні № 3 закрытага тыпу ў пасёлку Крывічы Мядзельскага раёну. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў прэсавай службе Менскай абласной міліцыі.

«Падлеткаў, якія раніцай 1 чэрвеня самавольна пакінулі Крывіцкую спэцыяльную прафэсійна-тэхнічную вучэльню № 3 закрытага тыпу, затрымалі ў Расеі.

Вечарам 4 чэрвеня блізу чыгуначнай станцыі пасёлку Рудня Смаленскай вобласьці былі затрыманыя Аляксей Ніцманіс, Аляксандар Флярко, Давід Багданаў і Рыгор Дайко. Яшчэ трох падлеткаў — Арцёма Кейзерава, Захара Васілеўскага і Дзьмітрыя Кавалёва — затрымалі ў ноч на 5 чэрвеня на чыгуначным вакзале ў Смаленску.

Далей за ўсіх патрапіў зьбегчы Ігар Цалінскі. Яго затрымалі ў горадзе Люберцы Маскоўскай вобласьці. У дадзены момант 4 падлеткаў перададзеныя супрацоўнікам СПТВ, яшчэ чацьвёра таксама хутка будуць вернутыя ў вучэльню».

Паводле супрацоўніка менскай абласной міліцыі, зь якім размаўляў карэспандэнт Свабоды, адказнасьць за самавольнае пакіданьне вучэльні закрытага тыпу законам не прадугледжаная.
XS
SM
MD
LG