Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віталь Клічко прыняў прысягу і паабяцаў «нулявую цярпімасьць» да карупцыі


Новы гарадзкі мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко прыняў прысягу на першым пасяджэньні новаабранай Кіеўскай рады.

Перад тым, як выступіць з прамовай, Клічко папрасіў ушанаваць хвілінай маўчаньня памяць загіблых на кіеўскім Майдане.

«Зьмены ў нашай краіне пачнуцца са сталіцы, пачнуцца з Кіева», — адзначыў Клічко, абвясьціўшы ў сталіцы «нулявую цярпімасьць да карупцыі».

Новаабраны гарадзкі галава паабяцаў правесьці аўдыт функцыянаваньня гарадзкой улады і тых паслуг, якія яна прадстаўляе кіяўлянам, увесьці празрыстасьць бюджэту, інтэрактыўныя зносіны з грамадзянамі і правесьці форум для інвэстараў.

На выбарах мэра Кіева, паводле ЦВК, Віталь Клічко атрымаў 56,7 % галасоў.

У Кіеўскую гарадзкую раду ўваходзяць 120 дэпутатаў, адну палову зь якіх абіралі паводле партыйных сьпісаў, а другую — у 60 мажарытарных акругах.

Паводле афіцыйных дадзеных, трохпрацэнтны бар’ер пераадолелі дзевяць партый. УДАР атрымаў большасьць месцаў — 77 дэпутатаў.
XS
SM
MD
LG